Знайсці
15.06.2022 / 20:30РусŁacБел

Палітвязня Юрыя Кавалёва ў калоніі будуць зноў судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Супраць палітвязня Юрыя Кавалёва, які цяпер адбывае тэрмін у калоніі за абразу Лукашэнкі, узбудзілі крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Яму пагражае да яшчэ аднаго года зняволення, піша «Вясна».

У пачатку красавіка Кавалёва часова перавялі ў следчы ізалятар № 1 у Мінску, адкуль вазілі на псіхалагічную экспертызу ў «Навінкі». У траўні яго зноў этапавалі ў калонію.

Юрый быў затрыманы за тое, што, праходзячы медыцынскую вадзіцельскую камісію, назваў Лукашэнку «дэбілам» на прыёме ў псіхіятра, якая завяла з ім гаворку на палітычныя тэмы. 22 ліпеня 2021 года Кавалёву прысудзілі год калоніі.

Сваёй віны Юрый не прызнаў. На судзе ён сказаў, што «дыктатар горш за дэбіла, а Лукашэнка сам сябе называе дыктатарам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031