Знайсці
16.06.2022 / 17:33

Крыніцы: Праз падзенне вытворчасці ў Беларусі знізілася спажыванне энергіі, можна падазраваць, што АЭС зноў не працуе

Як стала вядома «Нашай Ніве» з абазнаных крыніц у сферы энергетыкі, беларуская АЭС ніяк не можа выйсці на стабільную работу: да праблем з немагчымасцю прадаць энергію ў Еўропу дадаліся праблемы скарачэння ўнутранага спажывання праз падзенне вытворчасці. 

«Энергію немагчыма прадаць за мяжу праз палітычныя прычыны, а спад вытворчасці скарачае патрэбы ў энергіі. У краіне прасядае прамысловасць: калі ў цэхах не збіраюцца МАЗы, калі не збіраюцца БЕЛАЗы і гэтак далей — куды яе [энэргію] дзяваць?», — кажа наш суразмоўца.

«Ёсць падставы меркаваць, што цяпер станцыя не працуе пад выглядам планавага рамонту. Насамрэч, гэта нармальна, што нейкія два тыдні з году АЭС праходзіць планавы рамонт, але ў нас выходзіць не два тыдні, а палова года», — дадае абазнаны. 

Тым часам, апошняе абнаўленне на сайце Мінэнерга аб колькасці вырабленай на АЭС энергіі датуецца 8 лютым 2022-га. 

Скрыншот з сайта Мінэнерга

У лукашэнкаўскіх СМІ дзейнасць Астравецкай АЭС даўно не згадвалася. 

На БелТА ёсць майская справаздача аб экскурсіі па АЭС для групы літоўскіх медыяперсанажаў, якія называюцца ўплывовымі блогерамі: пасля экскурсіі яны ўсе выказаліся ў духу таго, што адмова Літвы ад набыцця энергіі з АЭС — страшная памылка літоўскіх палітыкаў у шкоду простым людзям. 

Літоўскія фрыкі на экскурсіі

У гэты ж час да запуску рыхтуецца другі энергаблок беларускай АЭС, які мяркуецца запусціць у 2022 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31