Знайсці
15.06.2022 / 22:53

Украіна атрымае амерыканскія РСЗА да канца чэрвеня

Украінскія вайскоўцы ў сераду завяршылі навучанне на рэактыўных сістэмах залпавага агню HIMARS, а да канца чэрвеня Украіна атрымае іх для абароны на Данбасе. Пра гэта па выніках пасяджэння трэцяй кантактнай групы па абароне Украіны заявіў кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Марк Мілі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню HIMARS. Фота: Вікіпедыя

«Да канца месяца мы перадамо сістэмы HIMARS, боепрыпасы і падрыхтаваны экіпаж для аперацыйнага прымянення ў абароне Украіны», — адзначыў ён.

Мілі дадаў, што на сёння ЗША забяспечылі навучанне 420 украінцаў на гаўбіцах М777, 300 украінцаў — на самаходных гаўбіцах М109, 129 украінцаў — на бронетранспарцёрах М113, яшчэ 100 — на беспілотніках, і 60 — на HIMARS.

Акрамя таго, ён пералічыў агульны аб'ём дапамогі ЗША Украіне ў сферы абароны: гэта больш за 60 тысяч Javelin, больш за 5000 Stinger, больш за 700 дронаў Switchblade, 20 верталётаў Мі-17 і сотні тысяч боепрыпасаў для стралковай зброі.

У цэлым жа, па словах амерыканскага генерала, Украіна атрымала ад міжнародных партнёраў 97 тысяч супрацьтанкавых сістэм, што «больш, чым танкаў ва ўсім свеце».

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сераду правёў тэлефонныя перамовы з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім, у якіх пацвердзіў вылучэнне Кіеву мільярда даляраў дапамогі на абарону. А кіраўнік Міністэрства абароны ЗША Лойд Осцін пацвердзіў, што ў новым пакеце бяспекі ад ЗША будуць боепрыпасы для рэактыўных сістэм залпавага агню і супрацькарабельныя ракеты Harpoon.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31