Знайсці
16.06.2022 / 08:05РусŁacБел

За дзень на Данбасе гіне або атрымлівае раненні ад 200 да 500 украінскіх вайскоўцаў

Бываюць дні, калі на Данбасе гінуць або атрымліваюць раненні да 1000 украінскіх вайскоўцаў. У сярэднім жа страты ўкраінскай арміі складаюць ад 200 да 500 чалавек за дзень. Пра гэта заявіў кіраўнік фракцыі ўкраінскай кіруючай партыі «Слуга народа» Давід Арахамія, які знаходзіцца з візітам у ЗША, піша Axios.

Фота: Getty Images

Прычым за апошнія тыдні гэтыя лічбы выраслі.

Паводле палітыка, Украіна мабілізавала мільён чалавек і мае магчымасць прызваць яшчэ два мільёны.

Апошнім часам даюцца розныя ацэнкі стратаў украінцаў. 

Так учора старшыня Камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл ЗША генерал Марк Мілі заяўляў, што, паводле ацэнак Вашынгтона, штодзённыя страты УСУ складаюць прыкладна 100 чалавек забітымі, а параненымі — парадку 100-300.

10 чэрвеня дарадца Офіса Зяленскага Міхаіл Падаляк казаў, што штодзённыя страты Украіны складаюць ад 100 да 200 чалавек, а днём раней, 9 чэрвеня міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што УСУ штодня губляюць «да сотні байцоў забітымі і да 500 параненымі».

1 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што штодня гінуць 60-100 украінскіх салдат, 500 чалавек кожны дзень атрымліваюць раненні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
18
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930