Знайсці
16.06.2022 / 10:17РусŁacБел

КДБ зноў абнавіў спіс «тэрарыстаў» — дадалі трох чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі працягвае абнаўляць спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». У пералік уключылі яшчэ трох чалавек — адзін з іх ужо асуджаны, але пазначаны ў спісе, як абвінавачаны, піша «Зеркало».

На сайце КДБ з'явілася новая версія спісу, датаванага 13 чэрвеня (папярэднія змены ўносіліся 10 чэрвеня), у ім тры новыя прозвішчы:

— 39-гадовы Аляксей Парэцкі, жыхар Магілёўскай вобласці, абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) КК Беларусі;

— 42-гадовы Канстанцін Ханін, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) КК Беларусі;

— 56-гадовы Іван Вярбіцкі, жыхар Гродзенскай вобласці. У пераліку ён пазначаны, як абвінавачаны паводле арт. 289 (акт тэрарызму) КК Беларусі, але прысуд мастаку з Гальшан быў вынесены яшчэ 15 сакавіка — яго асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прызнаны палітвязнем.

Такім чынам у жніўні 2020 года ў пераліку «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» аказалася 80 грамадзян Беларусі, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і іншыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930