Знайсці
16.06.2022 / 11:53РусŁacБел

Лукашэнка: Хацелася б мець падтрымку Індыі

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Элокам Ранджанам Джа спрагназаваў, як будзе развівацца ўся планета.

Фота: БелТА

Па яго словах, планета будзе развівацца, арыентуючыся на тую частку Азіі, у якой размешчаная Індыя, таму Беларусь хацела б знайсці сваё месца ў індыйскай эканоміцы.

«Як гісторык, я абсалютна перакананы ў тым (і гэта мы ўжо з вамі ўбачым у найбліжэйшы час), што ўся планета будзе развівацца, арыентуючыся на тую частку Азіі, у якой размешчаная Індыя. Вялікі Кітай, велізарная Індыя. Вельмі перспектыўныя і дынамічныя, яны будуць дыктаваць моду ў найбліжэйшай будучыні для ўсяго свету. Мы вітаем такую будучыню планеты і, натуральна, хацелі б знайсці сваё месца ў індыйскай эканоміцы. Хацелі б карыстацца і мець падтрымку індыйскай дзяржавы на ўсіх узроўнях. У даўгу не застанёмся», — падзяліўся сваім меркаваннем Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, падмурак адносін дзвюх краін закладваўся яшчэ пры СССР.

«Ён глыбока ў нашай гісторыі, асабліва савецкага перыяду. Мы заўсёды аддавалі прыярытэт у Савецкім Саюзе супрацоўніцтву з Індыяй. Гэты падмурак дазваляе нам і сёння будаваць добрыя адносіны з вашай дзяржавай і ў галіне палітыкі, і асабліва ў галіне эканомікі», — сказаў Лукашэнка.

Алок Ранджан Джа ў сваю чаргу прызнаўся, што для яго «велізарны гонар зноў сустрэцца» з Лукашэнкам. Пасол назваў Беларусь адным з найважнейшых партнёраў у рэгіёне.

«І, як я ўжо казаў не раз пры размовах з прадстаўнікамі беларускай улады, адносіны паміж Беларуссю і Індыяй не залежаць ад адносін паміж Індыяй і іншымі партнёрамі, дзяржавамі. Як і Беларусь, Індыя таксама праходзіць важную фазу развіцця і для яе будзе гонарам сумесна з Беларуссю рухацца ў гэтым кірунку і прайсці гэты шлях эканамічнага развіцця», — дадаў індыйскі пасол.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930