У Мінску адкрылася «правільная» кнігарня. З партрэтам Лукашэнкі
Выдавецтва «Харвест» супольна з праўладным Саюзам пісьменнікаў Беларусі адкрыла ў цэнтры Мінска (Кісялёва, 4) кнігарню «Кніжны клуб пісьменнікаў».
Паведамляецца, што тут будуць не толькі прадавацца кнігі, але і праводзіцца прэзентацыі.
У адкрыцці кнігарні ўзялі ўдзел, у тым ліку, ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, сацыёлаг Сяргей Мусіенка, а таксама прапагандысты Андрэй Мукавозчык, Яўген Пуставы ды іншыя.
Роўна месяц таму, 16 мая, у Мінску таксама ў раёне плошчы Перамогі адкрылася беларуская кнігарня «Кнігаўка». У той жа дзень туды прыйшлі дзяржаўныя прапагандысты, потым адбыўся ператрус, а кнігарня зачынілася. Выдавец Андрэй Янушкевіч адсядзеў 28 сутак, а іншая супрацоўніца крамы, Наста Карнацкая правяла за кратамі 23 дні.
Андрэй Мукавозчык