Знайсці
16.06.2022 / 13:08РусŁacБел

Каго возьмуць у народнае апалчэнне і што яны будуць рабіць

У канцы мая ў Беларусі было анансаванае стварэнне «народнага апалчэння». Лукашэнка падлічыў, што павінна быць па 50 апалчэнцаў на сельсавет. 

Як паведаміла sb.by прадстаўнік Мінабароны Іна Гарбачова, пакуль пытанне знаходзіцца ў прапрацоўцы, Міністэрства працуе над праектам закона. Але народнае апалчэнне будзе складовай часткай тэрытарыяльнай абароны.

«Народнае апалчэнне — гэта форма аператыўнага супрацьстаяння агрэсару. Форма не новая, але блізкая да традыцый і ментальнасці беларусаў. Гэта той жа самы партызанскі рух. Самае галоўнае: яно павінна быць кіраваным, яму абавязкова патрэбны штаб», — сказала прэс-сакратар.

Вось што вядома пра апалчэнне.

Хто можа запісацца ў народнае апалчэнне?

Да ўдзелу ў народным апалчэнні плануецца прыцягваць паўналетніх грамадзян, якія непрыдатныя да вайсковай службы або да тэрытарыяльнай абароны па стане здароўя, але не маюць перашкод да ўжывання зброі. На бязвыплатнай аснове, па ўласнай ініцыятыве.

Чым зоймецца народнае апалчэнне?

Падраздзяленні ствараюцца для вырашэння другарадных задач у месцах, якія не прадугледжваюць дзеянняў рэгулярных войскаў і сіл тэрытарыяльнай абароны, на аснове наяўных рэсурсаў і чалавечых магчымасцяў адпаведных тэрытарыяльных адзінак — вёсак, пасёлкаў, гарадоў. Кіраванне ажыццяўляецца мясцовымі органамі ўлады.

Народнае апалчэнне прызначанае для:

— аховы грамадскага парадку і садзейнічання ўчастковым інспектарам міліцыі;

— абароны ўласнасці ад марадзёрства і іншых супрацьпраўных замахаў;

— забеспячэння каменданцкай гадзіны і абмежавання руху транспартных сродкаў;

— вядзення разведкі, выяўлення калабарантаў, шпіёнаў і дыверсантаў.

Ці ўзброяць удзельнікаў народнага апалчэння?

Узбраенне атрадаў апалчэння, як правіла, уключае толькі стралковую зброю, асваенне якой не выклікае складанасцяў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930