Знайсці
16.06.2022 / 14:45РусŁacБел

Міністр абароны Украіны: Расіяне збіраліся захапіць Кіеў за 12 гадзін

Расійскія вайскоўцы разлічвалі, што Кіеў падзе і яго можна будзе ўзяць пад кантроль на працягу 12 гадзін пасля ўварвання. Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на CNN.

Забіты расійскі вайсковец каля знішчанай машыны. Люты 2022. Фота: AP

Па яго словах, у аднаго з расійскіх вайскоўцаў, забітага падчас ўварвання, быў знойдзены дакумент, у якім былі пазначаныя ваенныя цэлі Расіі.

«Яны думалі, што праз 12 гадзін будуць у цэнтры Кіева. Пра гэта ў дакуменце гаварылася», — заявіў ён.

Рэзнікаў падкрэсліў, што расіяне наіўна лічылі, што на працягу 72 гадзін пасля іх уварвання ўкраінскі ўрад пакіне сталіцу.

«Шчыра кажучы, нашы партнёры ў розных сталіцах свету таксама былі наіўныя. Яны казалі нам, што ўварванне непазбежнае, і вы прайграеце. У вас ёсць толькі 72 гадзіны. Таму яны не далі нам цяжкага ўзбраення», — дадаў міністр.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу ў лютым таксама заяўляў, што вайна працягнецца 3—4 дні, а ў пачатку вайны заклікаў украінцаў прыняць патрабаванні Расіі.

Паводле яго слоў, толькі пасля таго, як Украіна ў канцы сакавіка вызваліла Кіеўскую вобласць, яе заходнія партнёры пачалі пастаўляць больш цяжкае ўзбраенне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930