Сустрэча Зяленскага з еўрапейскімі лідарамі завяршылася. Першыя падрабязнасці
Зяленскі на сустрэчы з журналістамі падзякаваў Шольцу, Макрону, Драгі і Ёханісу за візіт ва Украіну, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што сіла ў адзінстве.
«Мы гаварылі аб патрэбах Украіны ў магутнай зброі, нам патрэбная вялікая дапамога. Кожная зброя — гэта выратаваныя жыцці, кожнае адкладзенае рашэнне дае магчымасць рускім забіваць украінцаў», — сказаў Зяленскі
Прэм'ер Італіі падчас брыфінгу па выніках сустрэчы заявіў, што іх візіт закліканы дапамагчы Украіне будаваць сваю будучыню.
«Мы хочам міру, але Украіна павінна абараняць сябе, і Украіна павінна выбраць той мір які яна хоча, той, які яна лічыць прымальным для свайго народа. Толькі так можа быць трывалы мір», — заявіў ён.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Гомелі бацькі назвалі сына Космас
 5
32-гадовага заснавальніка адной з найбуйнейшых крыптабіржаў свету пасадзілі на 25 гадоў
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера