Знайсці
18.06.2022 / 10:16РусŁacБел

«Я такога не бачыў яшчэ». Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі гуманітарныя і рэлакацыйныя візы

У 2022 годзе людзі выязджаюць з Беларусі актыўней, чым у 2021-м. 

Усяго з верасня 2020-га па май 2022-га беларусам было выдадзена каля 650 тысяч шэнгенскіх віз.

Толькі па Poland Business Harbour — для рэлакацыі ІТ-бізнесаў і ІТ-спецыялістаў — візы атрымалі 40 тысяч беларусаў. Гуманітарных віз Польшча выдала каля 35 тысяч, расказаў «Нашай Ніве» польскі дыпламат.

Усяго Польшча выдала 340 тысяч віз. Яшчэ прыкладна 310 тысяч — астатнія краіны Шэнгена.

«Пры гэтым колькасць людзей, якія падаліся на атрыманне гуманітарных віз вясной 2022-га большая, чым восенню 2020-га. Вайна з Украінай стала большым каталізатарам, чым рэпрэсіі 2020-га. Адбываецца вялізная нагрузка на дыпламатычны персанал, бо заявак ад Беларусі шмат», — патлумачыў нам польскі дыпламат.

«Адток людзей ідзе, мы гэта бачым па сітуацыі на рынку нерухомасці. Сярэдняя цана квадратнага метра па выніку здзелак у Мінску ў сакавіку 2022 года знізілася да ўзроўню сакавіка 2018 года. Яшчэ больш красамоўны паказчык — абвал цаны арэнды кватэр як у Мінску, так і ў абласных цэнтрах Беларусі.

Колькасць свабодных кватэр расце, попыт нізкі. Прызнацца, мяне гэта шакуе, я такой сітуацыі на рынку арэнды не бачыў яшчэ за жыццё», — сказаў «Нашай Ніве» сталічны рыэлтар.

Ëн лічыць, што арэнда проста хутчэй рэагуе на дэмаграфічную дынаміку. Калі нічога не зменіцца, то нас у бліжэйшыя месяцы чакае значнае, магчыма, нават да ўзроўняў пачатку 2000-х, зніжэнне цэнаў нерухомасці на другасным рынку, мяркуе ён.

Дакладнай статыстыкі, колькі беларусаў пакінула краіну, няма. Не ўсе, хто атрымлівае візу, у выніку застаецца за мяжой. У той жа час нямала беларусаў пераехала ў краіны не шэнгенскай зоны: Грузію, Турцыю, Чарнагорыю. Арменія, Узбекістан і Кыргызстан у 2022-м таксама ўпершыню сталі кірункамі міграцыі беларусаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера