Знайсці
16.06.2022 / 18:40РусŁacБел

20-гадовую «тэрарыстку» Дануту Перадня пачнуць судзіць 24 чэрвеня

Праваабаронцам стала вядома, што ў пятніцу, 24 чэрвеня, у Кіраўску пачнецца судовы працэс па справе былой студэнткі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова Дануты Перадня. Ёй інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), піша «Вясна».

Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, у віну дзяўчыне паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.

Данута была студэнткай-выдатніцай, аднак адразу пасля завядзення справы яе адлічылі.

10 чэрвеня КДБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Туды дадалі 9 чалавек, сярод якіх была і Данута.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера