Знайсці
16.06.2022 / 20:01

BEROC прагназуе «паўзучае» паслабленне беларускага рубля

Даследчы цэнтр BEROC (Кіеў) прааналізаваў і ацаніў сітуацыю на валютным рынку Беларусі ў маі гэтага года, а таксама расказаў пра тое, чаго можна чакаць у найбліжэйшыя месяцы.

Валютны рынак у маі паводзіў сябе нетыпова: назіралася залішняя прапанова замежнай валюты пры моцным паслабленні рубля да кошыка валют. Кошык за май падаражэў на 4,4%, а ў пачатку чэрвеня абнавіў максімум сакавіка.

Пры гэтым удзельнікі валютнага рынку (акрамя Нацбанка і Мінфіна) у маі прадалі на 73 млн даляраў больш валюты, чым купілі. Насельніцтва ў маі прадало на 17 млн долараў больш валюты, чым купіла. Адначасова ўсплёск продажу адзначаны ў нерэзідэнтаў: прыкладна 258 млн долараў на чыстай аснове.

Эксперты BEROC мяркуюць, што нетыповая сітуацыя на рынку ў маі, пры якой моцнае паслабленне рубля да кошыка спалучалася з чыстай прапановай валюты, можа быць звязана з намерам Нацбанка не дапусціць значнага ўмацавання рубля да даляра.

Дынаміка гэтай пары шмат у чым вызначаецца змяненнем курсу расійскай валюты да амерыканскай. За май расійскі рубель умацаваўся да даляра на 13%, а з піку ў сакавіку па 8 чэрвеня — амаль на 50%. Пры такім руху расійскай валюты ўмацаванне беларускага рубля да даляра з'яўляецца невялікім: каля 3% у траўні і каля 22% з піку ў сакавіку па 8 чэрвеня.

Пры гэтым у канцы мая — пачатку чэрвеня на валютным рынку відавочна абазначыўся ўзровень супраціўлення каля 2,50 паводле курса рубля да даляра.

Адначасова моцна ўзрасла валацільнасць кошыка валют, хоць курсавая палітыка Нацбанка накіраваная на згладжванне менавіта яе ваганняў. Мяркуючы па ўсім, курс рубля да даляра ніжэй за 2,50 з'яўляецца той мяжой, ніжэй за якую Нацбанк пачынае актыўнае супрацьдзеянне ўмацаванню рубля, адзначаюць эксперты.

Прагноз BEROC на найбліжэйшы час зводзіцца да таго, што нас чакае «паўзучае» паслабленне беларускага рубля, паколькі экспартная выручка ў летнія месяцы, хутчэй за ўсё, будзе нізкай: дзеянне санкцый і падзенне попыту ўнутры Расеі ціснуць на экспарт, а выбудоўванне новых вытворча-лагістычных ланцужкоў патрабуе часу.

У той жа час скарачэнне імпарту ў Беларусь і зніжэнне аб'ёмаў куплі валюты насельніцтвам памяншаюць верагоднасць рэалізацыі сцэнара рэзкай дэвальвацыі беларускай валюты. Такое развіццё падзей, на думку экспертаў, нельга цалкам выключаць, аднак для яго развіцця неабходна яшчэ больш хуткае і маштабнае пагаршэнне сітуацыі з экспартам у Беларусі і Расіі пры адначасовым залішнім стымуляванні ўнутранага попыту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31