Знайсці
16.06.2022 / 22:21

Васіль Быкаў усё ж будзе адказваць за Лукашэнку? 

Група экспертаў пры Міністэрстве адукацыі і навукі Украіны, у якую ўваходзяць школьныя настаўнікі, філолагі і іншыя педагогі, падрыхтавалі прапановы па зменах у школьную праграму па замежнай літаратуры ў 6-11 класах. З яе, паводле гэтых прапаноў, мусяць быць выключаныя ўсе расійскія і беларускія аўтары. Сярод аўтараў, якіх прапануюць выключыць — беларус Васіль Быкаў. У 7-м класе вывучалася ягоная «Альпійская балада».

Мемарыяльная дошка Васіля Быкава ў сяле Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці, адкрытая ў кастрычніку 2020 года. Фота: nlb.by

Праўда, гэта пакуль толькі рэкамендацыі — Міністэрства цяпер павінна з імі пазнаёміцца і вырашыць, ці абнаўляць навучальныя праграмы і калі так, то як гэта рабіць.

«Калі будзе загад Міністэрства, тады можна будзе казаць пра тое, што рашэнне прынята, — тлумачыць Вікторыя Топал, галоўная рэдактарка сайта «Новая ўкраінская школа». — Гэтая працоўная група не можа загадаць унесці камусьці змены, гэта прамежкавае рашэнне, якое павінна зацвердзіць Міністэрства».

Варта адзначыць, што нядаўна ўкраінскі пісьменнік і дыпламат Сяргей Баршчэўскі публічна выступаў супраць выкідання з праграмы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і Васіля Быкава. Ён, добра знаёмы з беларускай літаратурай і ўвогуле сітуацыяй у Беларусі, абураўся:

«Выдаліць Васіля Быкава, самага вядомага з непрымірымых апанентаў Лукашэнкі, вымушанага эміграваць з радзімы, куды ён вярнуўся за месяц да смерці? Я бачыў шматлюднае пахаванне Васіля Быкава ў Мінску пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў чэрвені 2003 года. Пахаванне, пераўтворанае ў масавы пратэст».

Пакуль што, як выглядае, падобныя аргументы водгуку не знаходзяць. Але, магчыма, да іх прыслухаюцца ў міністэрстве.

Чытайце таксама:

Украінскі пісьменнік: Ці павінен Васіль Быкаў адказваць перад украінцамі за Лукашэнку?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31