Знайсці
17.06.2022 / 08:37РусŁacБел

На волю выйшаў адзін з лідараў прафсаюзнага руху Пазнякоў. Ён адсядзеў 30 сутак

Пазнякову паставілі ў віну тое, што на ягоным аватары ў Фэйсбуку быў сцяг Украіны і заклік «за незалежнасць». Ён адбыў 30 дзён арышту.

16 чэрвеня стала вядома, што сілавікі адпусцілі на волю старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўцу абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Максіма Пазнякова.

«Яго сустракалі прадстаўнікі БНП «Нафтан» Вольга Брыцікава і Ніна Барысава. Пракурор папярэдзіў — пасля трох правапарушэнняў на працягу года, а Максіму ўжо прад’яўленыя два абвінавачанні, будуць крымінальныя справы», — гаворыцца ў паведамленні БКДП.

Пазнякоў адбыў два 15-сутачныя адміністрацыйныя арышты. Яго затрымалі 17 мая ў Наваполацку. Пазнякову паставілі ў віну тое, што на ягоным аватары ў Фэйсбуку быў сцяг Украіны і заклік «За незалежнасць».

18 і 19 красавіка па краіне пракацілася хваля затрыманняў актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Тады былі затрыманыя каля 15 чалавек. Многія знаходзяцца за кратамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930