Знайсці
17.06.2022 / 10:02РусŁacБел

Украінцы знішчылі расійскі буксір у Чорным моры

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па буксіры Чарнаморскага флоту РФ «Васіль Бех», на борце якога знаходзіўся зенітна-ракетны комплекс «ТОР».

facebook com mod mil rus

Пра гэта паведамілі Ваенна-марскія сілы УСУ ў Тэлеграме.

У ведамстве паведамілі, што ўдар быў нанесены падчас транспарціроўкі буксірам на востраў Змяіны боепрыпасаў, узбраення і асабістага складу Чарнаморскага флоту.

«Нават наяўнасць на борце зенітна-ракетнага комплексу «ТОР» не перашкодзіла ваенна-марскім сілам УС Украіны дэмілітарызаваць расійскіх захопнікаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Марчанка пацвердзіў паведамленні аб паспяховай ракетнай атацы ўкраінскіх сіл на расійскі карабель «Васіль Бех».

«Перадавайце віншаванні камандзе крэйсера «Масква»!»,— напісаў Марчанка ў сваім тэлеграм-канале.

Расейскія СМІ пісалі, што буксір «Васіль Бех», водазмяшчэннем 1 605 тон, увайшоў у склад Чарнаморскага флоту РФ у 2021 годзе.

Пазней з'явілася відэа меркаванага знішчэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930