Знайсці
17.06.2022 / 12:25РусŁacБел

Ірыну Дарафееву абралі старшынёй аўтарскай рады Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці прайшло пасяджэнне рэкамендацыйна-кансультатыўнай (аўтарскай) рады. На ім быў абраны новы старшыня арганізацыі.

Ім стала заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. Кандыдатуру спявачкі падтрымалі аднагалосна, паведамляе «Народная воля».

— Ірына Аркадзеўна — аўтарытэтная асоба, — адзначыў член савета, народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Захлеўны. — Я думаю яе аўтарытэт, камунікабельнасць, грамадскія і творчыя сувязі дапамогуць вырашыць многія пытанні, звязаныя з аўтарскім правам у Беларусі.

Леаніда Захлеўнага падтрымалі народныя артысты Беларусі Васіль Раінчык і Эдуард Ханок, кампазітар Леанід Шырын, рэжысёр Аляксандр Вавілаў і іншыя члены аўтарскага савета пры НЦІС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера