Знайсці
17.06.2022 / 12:44РусŁacБел

«Дзед, які задзяўбаў». Што расіяне кажуць пра Пуціна і яго сыход ВІДЭА

Калі і як сыдзе Пуцін? Што гэта зменіць? Карэспандэнты «Настоящего времени» спыталі жыхароў Краснадара, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Варонежа і іншых гарадоў Расіі, як і калі Пуцін сыдзе з пасады прэзідэнта і што ён зрабіў для іх саміх.

Адказы былі рознымі, аднак падтрымка Пуціна, як вынікае з апытання, у Расіі далёка не адназначная, як гэта паказвае прапаганда.

Вось некаторыя адказы:

«У мяне ёсць мара — паглядзець на Расію без Пуціна».

«Пасля Уладзіміра Пуціна будзе нармальны прэзідэнт — жывы, разумны і светлы чалавек, а не тое, што цяпер».

«Спадзяваюся, яго скосіць хвароба як мага раней».

«Прэзідэнт, пры якім я стала ганарыцца краінай на старасці гадоў».

«Я хачу, каб ён заняў сваё ганаровае месца ў Гаазе».

«Адзін з самых слабых і няўдалых лідараў Расіі».

«Калі кожны чалавек будзе маліцца ў 8 вечара, то хутчэй памрэ. Дзед, які задзяўбаў».

«Усё стала лепш: неба над галавой і гэтак далей. А ў вас не будзе капеечак паесці купіць?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930