Знайсці
17.06.2022 / 13:05РусŁacБел

Байдэн: Доля Беларусі пагражае і іншым еўрапейскім краінам

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што, расійскае ўварванне ва Украіну пагражае хаосам у Еўропе, і ўпэўнены, што доля Беларусі пагражае і іншым еўрапейскім краінам.

Фота: facebook.com/watch/andrzejduda

У інтэрв'ю AP у Авальнай зале ён падкрэсліў, што, нягледзячы на палітычныя рызыкі, ЗША павінны былі супрацьстаяць расійскай агрэсіі, паведамляе reform.by.

Амерыканскі лідар нагадаў пра падаражэнне бензіну пасля пачатку вайны і адзначыў, што дапамога Украіне будзе «каштаваць дорага».

«І як я сказаў тады, дарэчы, я ясна даў зразумець, дапамагаючы Украіне і арганізуючы НАТА для дапамогі Украіне, што гэта будзе каштаваць дорага. За гэта давядзецца заплаціць. Гэта не будзе каштаваць бясплатна, але ў нас быў варыянт, нічога не рабіць — гэта яшчэ горш. Калі б ён напраўду рушыў ва Украіну, захапіў Украіну і Беларусь, дзе ён знаходзіцца, і стаў пагрозай для НАТА, усе гэтыя рэчы былі б яшчэ больш жудаснымі», — сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, асноўным матывам яго рашэнняў з'яўляюцца інтарэсы ЗША, а не яго самога як палітычнай фігуры.

«Я прэзідэнт Злучаных Штатаў. Гаворка ідзе не пра маё палітычнае выжыванне Гаворка ідзе пра тое, што лепш для краіны. Без жартаў. Без жартаў. Дык што ж адбудзецца? Што адбудзецца, калі самая магутная сіла, НАТА, арганізацыйная структура, якую мы стварылі разам, сыдзе ад расійскай агрэсіі, калі больш за сто тысяч салдат маршыруюць праз мяжу, каб паспрабаваць акупаваць і знішчыць культуру цэлага народа. Што тады, што тады адбудзецца? Што адбываецца далей? Што мы робім далей?» — задаўся пытаннем Байдэн.

На яго думку, ёсць небяспека, што Расія не спыніцца на Украіне, і гэта пагражае «хаосам у Еўропе».

«О, я баюся, што адбудзецца далей — вы ўбачыце хаос у Еўропе. Вы ўбачыце магчымасць таго, што яны працягнуць рух. Вы ўжо бачылі, што яны робяць у Беларусі. Што адбылося б і ў суседніх краінах. Паглядзіце, што б адбылося ў Польшчы, і ў Чэшскай Рэспубліцы, і ва ўсіх членах НАТА. Напрыклад, ведаеце, прычына, па якой Пуцін сказаў, што збіраецца ўвайсці, заключалася ў тым, што ён не хацеў, каб яны ўступалі ў НАТА. І ён хацеў такой фінляндызацыі НАТА. Замест гэтага ён атрымаў натаізацыю Фінляндыі. (смех) Не, я сур'ёзна», — заявіў ён.

«Я перакананы, што калі мы дазволім Расіі рабіць што хоча, Пуціну рабіць што хоча, ён не спыніцца», — кажа амерыканскі лідар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера