Знайсці
17.06.2022 / 13:11РусŁacБел

Еўракамісія рэкамендавала надаць Украіне статус кандыдата ў члены ЕС

Еўракамісія рэкамендуе прадаставіць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС. Таксама прапануецца надаць такі статус і Малдове.

Фота: AP

«Пасяджэнне калегіі камісараў завершанае. Пацверджанае рашэнне, прынятае ўчора ўвечары. Статус кандыдата для Украіны і Малдовы. Грузія павінна выканаць умовы для атрымання статусу», — напісаў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

Пазней кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пацвердзіла, што ЕК рэкамендуе прадастаўленне Украіне статусу краіны-кандыдата ў ЕС. 

Рашэнне аб наданні або адмове ў статусе кандыдата будуць прымаць лідары ЕС на саміце ў Бруселі 23-24 чэрвеня.

Уладзімір Зяленскі наступным чынам адрэагаваў на рашэнне Еўракамісіі.

«Гэта першы крок да сяброўства ў ЕС, які, безумоўна, наблізіць нашу перамогу. Дзякуй за гістарычнае рашэнне».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930