Знайсці
17.06.2022 / 13:44РусŁacБел

І калонія, і штраф: вынікі суда за абразу прэзідэнта, генпракурора і старшыні ЦВК

Суд Першамайскага раёна Мінска 16 чэрвеня вынес прысуд Аляксею Вялешку, які абвінавачваўся ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сяргей, паведамляе «Вясна».

Аляксей Вялешка — ураджэнец Салігорска, скончыў факультэт прыкладной матэматыкі БДУ.

Па матэрыялах следства, Вялешка з красавіка па жнівень 2021 года размясціў у інтэрнэце абразлівыя каментарыі на адрас Лукашэнкі, а таксама старшыні Цэнтрвыбаркама і генеральнага пракурора ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. Экспертыза выявіла ў каментарыях «ненарматыўную форму маўленчага выказвання».

Сваю віну мінчанін прызнаў у поўным аб'ёме. Паказаў, што здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні пад уплывам эмоцый і пасля чытання інфармацыі ў дэструктыўных Telegram-каналах.

Абвінавачаны кампенсаваў заяўлены генпракурорам Андрээм Шведам грамадзянскі іск аб матэрыяльным пакрыцці маральнай шкоды ў памеры 10 тысяч рублёў.

Суд прызнаў Вялешку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафу ў памеры 3200 рублёў (100 б.в.).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера