Знайсці
17.06.2022 / 17:28РусŁacБел

Сікорскі: «Добра, што суд у Гаазе пачаў збіраць доказы». І пра Захараву: «Добра, што яна працверазела»

Расійская прапаганда некалькі дзён абсмоктвала тое, што польскі палітык сказаў пра ядзерны статус Украіны: Захад мае права яго аднавіць, калі Расія не выконвае міжнародныя абавязальніцтвы. У адказ на выпады расійскай прапаганды Сікорскі таксама вырашыў не маўчаць і прайшоўся па асноўных яе спікерах, піша onet.pl.

Радаслаў Сікорскі. Фота: Associated Press

Мядзведзеў сумняваецца, што «праз два гады Украіна наогул будзе існаваць на карце свету».

— Карысна, што вядучыя расійскія палітыкі адкрыта кажуць нам, якія ў іх намеры адносна Украіны і суседзяў, — сказаў Радаслаў Сікорскі.

Пра прэс-сакратарку расійскага МЗС Марыю Захараву ён кажа: «Добра, што яна працверазела і што сочыць за маёй дзейнасцю». А Расію называе краінай, якая «звар'яцела ў нацыяналістычна-імперскім шаленстве».

«Масква нахабна і жорстка парушыла свае абавязальніцтвы»

— Расія парушыла Будапешцкі мемарандум, і таму Захад можа даваць Украіне магчымасць абараніць сваю незалежнасць, — заявіў Радаслаў Сікорскі нядаўна. Запіс з вытрымкамі з выказванняў польскага палітыка апублікаваў у нядзелю партал NEXTA.

Гэтую заяву варожа сустрэў Крэмль. «Еўрадэпутат з Польшчы, былы міністр замежных спраў гэтай краіны, муж англа-амерыканскай, русафобскай прапагандысткі Эн Эплбаўм, Радаслаў Сікорскі заявіў, што Расія парушыла будапешцкія мемарандумы, і таму Захад мае права даць Украіне ядзерныя боегалоўкі для абароны яе незалежнасці», — напісала ў Twitter прэс-сакратарка МЗС Расіі Марыя Захарава.

— Добра, што прэс-сакратар расійскага МЗС працверазела, што сочыць за маёй дзейнасцю. Я быў ёй удзячны, калі яна пахваліла кнігу «Польшча можа быць лепшай» словамі «ён пачаў быць сумленным, толькі калі перастаў быць міністрам». Нагадаю, што я сказаў, што Захад мае права аднавіць сітуацыю да Будапешцкага мемарандума 1994 года, а не тое, што мы павінны гэта зрабіць, — кажа Сікорскі ў гутарцы з Onet.

Дэпутат тлумачыць, што ў Будапешцкім мемарандуме «Украіна пагадзілася аддаць трэці па велічыні атамны арсенал у свеце ў абмен на гарантыі незалежнасці і бяспекі межаў з боку Расіі».

— Масква гэтыя гарантыі нахабна і жорстка парушыла. Мне здаецца цалкам лагічным, што Украіне больш не трэба адчуваць сябе скаванай гэтым мемарандумам і што ядзерны статус Украіны можна будзе аднавіць. Напрыклад, калі Расія выканае пагрозы прымянення гэтай страшнай зброі, якія мы чуем.

Словы Сікорскага таксама пракаментаваў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін:

«Калі яго прапановы будуць рэалізаваныя, гэтыя краіны перастануць існаваць гэтак жа, як Еўропа», — заявіў ён.

— Я таксама рады, што ў расійскім МЗС і Дзяржаўнай Думе чытаюць кнігі і артыкулы Эн Эплбаўм. Яны, верагодна, чыталі «ГУЛАГ» пра савецкія канцлагеры, за што Эплбаўм атрымала Пулітцэраўскую прэмію. Я спадзяюся, што яны прачыталі і «Чырвоны голад» пра забойства Сталіным пяці мільёнаў украінскіх сялян, і я спадзяюся, што яны таксама прачыталі «За жалезнай заслонай» пра саветызацыю Цэнтральнай Еўропы, — пералічвае Сікорскі. 

— Я разумею, што рускія не адчуваюць гонару за тое, што зрабілі з мільёнамі людзей, і спрабуюць хлусіць. Нагадваю, што фобія ў перакладзе з грэчаскага азначае страх, часам ірацыянальны. Пасля тых мільёнаў трупаў па загадзе Крамля людзі маюць права адчуваць страх, і я не думаю, што гэты страх ірацыянальны. Жадаю спадарыні Захаравай і спадару Валодзіну яшчэ раз прачытаць, напрыклад, «Чырвоны голад», які ў эпоху заваявання Украіны, блакады ўкраінскіх партоў Чарнаморскім флотам і наўмыснага знішчэння ўкраінскіх збожжавых тэрміналаў рускімі, мае асаблівае значэнне. Спадзяюся, Пуцін не хоча рабіць тое, што Сталін зрабіў ва Украіне.

Сікорскі з Макеем падчас сустрэчы ў Варшаве, 2014 год. Фота: Associated Press

«Пуцін павінен паўстаць перад трыбуналам»

Размовы наконт сітуацыі вакол Украіны яшчэ больш распальваюць словы Дзмітрыя Мядзведзева, былога прэзідэнта Расіі, цяпер намесніка старшыні Рады бяспекі РФ. Як паведамляе прэс-служба Foreign Policy, Украіна прапанавала Злучаным Штатам кантракт на пастаўкі звадкаванага газу, за які Кіеў заплаціць праз два гады, пасля павелічэння ўнутранай здабычы. Паводле часопіса, прапанова была добра ацэненая Белым домам.

Між тым, даклады амерыканскай перыёдыкі Мядзведзеў пракаментаваў так: «У мяне адно пытанне. Хто сказаў, што праз два гады Украіна наогул будзе існаваць на карце свету?».

— Дзмітрый Мядзведзеў стаў прэзідэнтам Расіі, бо быў адвакатам пуцінскай мафіі. Ён спрабаваў стаць лібералам, але сёння пацвердзіў тое, што Юзаф Пілсудскі казаў ужо сто гадоў таму: у Расіі нават анархісты — імперыялісты, — кажа Сікорскі.

— Я лічу карысным, што вядучыя расійскія палітыкі адкрыта кажуць нам, якія ў іх намеры адносна Украіны і суседзяў. Я думаю, што гэта павінна заахвочваць нас прыкласці яшчэ большыя намаганні, каб абараніць Украіну і развіваць сферу абароны ў цэлым. Відавочна, у нас ёсць сусед, які звар'яцеў у нацыяналістычна-імперскім шаленстве.

Сікорскі спасылаецца ў размове з Onet таксама на апублікаваную Генеральнай пракуратурай Украіны інфармацыю аб прысутнасці пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ва Украіне. «Мы разам пабывалі ў Харкаве. З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання горад знаходзіцца пад пастаянным абстрэлам. У Харкаве і вобласці загінулі 760 мірных жыхароў і больш за 1000 атрымалі раненні», — гаворыцца ў паведамленні.

— Расійскае кіраўніцтва павінна паўстаць перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе, як паўсталі балканскія лідары Слабадан Мілошавіч і Радаван Караджыч, якія ў 90-я распачалі генацыд і лічылі сябе беспакаранымі. Аднак іх выдалі міжнароднаму суду. Такім чынам, гэта не неймаверны сцэнарый і для Пуціна і яго народа. Вельмі добра, што Міжнародны крымінальны суд збірае доказы злачынстваў, — лічыць Сікорскі.

Радаслаў Сікорскі з прэзідэнтам Германіі Франкам Штайнмаерам. Фота: Associated Press

«Немцы былі самымі скептычнымі»

Эмануэль Макрон паехаў у Румынію і Малдову, каб пагаварыць пра Украіну. Паводле звестак часопіса «Le Figaro», французскі лідар хоча пацвердзіць сваю падтрымку Украіны ў вайне супраць Расіі і аднавіць Польшы і краін Балтыі.

Словы Макрона пра неабходнасць перамоваў з Крамлём не засталіся па-за ўвагай. «У нейкі момант, пасля таго, як мы здолеем выстаяць, нам давядзецца весці перамовы з Расіяй. Украінскаму прэзідэнту давядзецца весці перамовы. І мы, еўрапейцы, будзем за гэтым сталом», — сказаў Макрон.

— Жадаючых быць пасярэднікамі хапае. Ёсць туркі, вялікую ролю маглі б адыграць кітайцы, ёсць АБСЕ і ААН. Цяпер Расія плануе знішчэнне Украіны як дзяржавы і асобнай культуры. Я цаню, што нехта хоча падтрымліваць каналы сувязі з Расіяй, але я не ўпэўнены, што гэта трэба рабіць на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. Мне здаецца, што найлепшы спосаб дамагчыся міру — гэта ўзброіць і фінансаваць Украіну. Мір наступіць толькі тады, калі рускія прызнаюць, што аднаўленне імперыі не вартае той цаны, якую яны павінны за гэта плаціць, — мяркуе Сікорскі.

А ваенны гісторык Сенке Нэйцэль прадказвае, што Украіне давядзецца мірыцца са стратай тэрыторый у Данбасе. Эксперт таксама сумняецца, што НАТА здолее адбіць напад на Літву, Латвію ці Эстонію.

— Усходні фланг НАТА яшчэ дрэнна абаронены. Баявыя групы, якія цяпер там разгорнутыя, не здольныя нікога спыніць. Гэта зразумела. Гэта быў піяр, не больш за тое, — сцвярджае Нэйцэль.

— Цікавы погляд з боку нямецкага эксперта. Калі Польшча на працягу многіх гадоў патрабавала з дапамогай усіх урадаў, якія змянялі адзін другі, узмацнення ўсходняга флангу НАТА, менавіта Германія была найбольш скептычна настроеная. Але цяпер яны згодныя з намі наконт «Паўночнага патоку — 2», усходняга флангу, і наконт пастаяннай прысутнасці амерыканскіх войскаў на нашай тэрыторыі, якая раней ім перашкаджала. Германія развіваецца ў правільным кірунку, але крыху павольна, — рэзюмуе еўрадэпутат.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера