Знайсці
17.06.2022 / 13:54РусŁacБел

«Беларусбанк» спыніў праводзіць пераводы фізічных асоб у далярах і некаторых іншых валютах

«Беларусбанк» прыпыніў для кліентаў — фізічных асоб магчымасць адпраўляць і атрымліваць пераводы ў далярах. Абмежаванне тычыцца таксама некаторых іншых валют, а таксама грашовых адпраўленняў ва Украіну, паведамляе «Зеркало».

«Беларусбанк» часова не ажыццяўляе міжнародныя пераводы фізічных асоб у далярах ЗША», — паведамілі ў кантакт-цэнтры банка. Пры гэтым у фінустанове не змаглі ўдакладніць магчымыя тэрміны аднаўлення працы з пераводамі ў далярах.

Таксама банк не праводзіць міжнародныя пераводы ў канадскіх далярах, дацкіх і нарвежскіх кронах, грыўнях, фунтах стэрлінгаў, швейцарскіх франках. «Акрамя таго, не ажыццяўляюцца міжнародныя банкаўскія пераводы ва Украіну», — гаворыцца на сайце банка.

З якой даты адмянілі пераводы ў гэтых валютах, у кантакт-цэнтры банка не змаглі паведаміць, але ўдакладнілі, што «прадстаўленая вышэй інфармацыя размешчаная банкам сёння».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930