Знайсці
17.06.2022 / 16:28РусŁacБел

Дырэктару бабруйскай фірмы прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

У судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд дырэктару адной з бабруйскіх арганізацый Віктару Арцёму. Суддзя Юлія Шут прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі», піша «Вясна».

Згодна з абвінавачваннем, Арцём прыняў удзел у двух мінскіх Маршах на праспектах Пераможцаў і Машэрава, а таксама на некаторых вуліцах. Ён нібыта прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, дзейнічаў сумесна і ўзгоднена з групай асобаў.

Згодна з меркаваннем дзяржабвінавачвання, падчас мерапрыемстваў мужчына таксама выкарыстоўваў «у якасці пратэснай сімволікі палатніну бела-чырвона-белага колеру, а таксама V-падобныя жэсты сярэднім і ўказальным пальцамі абедзвюх рук», а таксама «знаходзіўся і рухаўся ў складзе калоны, у тым ліку на праезнай частцы».

Пасля агучвання прысуду Віктар Арцём быў вызвалены ў зале суда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера