Знайсці
17.06.2022 / 18:31РусŁacБел

У Кіеў прыехаў Борыс Джонсан, ужо другі раз з пачатку вайны

Як і першы візіт брытанскага прэм'ера, гэты папярэдне не анансаваўся. Уладзімір Зяленскі і ўкраінскі ўрад, як паведамляецца, абмеркавалі пастаўкі цяжкай зброі і сістэм СПА, эканамічную падтрымку Украіны, узмацненне санкцыйнага ціску на Расію, а таксама гарантыі бяспекі, піша «Украінская праўда».

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў па выніках сустрэчы:

«Мы абмеркавалі з Борысам Джонсанам неабходнасць паставак цяжкай зброі і сістэм СПА, эканамічную падтрымку Украіны, узмацненне санкцыйнага ціску на Расію, у прыватнасці, прапановы міжнароднай групы Макфола-Ермака, а таксама гарантыі бяспекі для Украіны і неабходнасць кампенсацыі Расеяй нанесенай шкоды нашай дзяржаве. І, вядома, нашу перамогу ў вайне за незалежнасць».

Сам Зяленскі заявіў, што яны з Джонсанам маюць «агульны погляд на тое, як рухацца да перамогі Украіны». Перамовы, па ягоных словам, былі, «як заўжды, максімальна шчырымі і прадметнымі». Ён падзякаваў прэм'еру Брытаніі за магутную падтрымку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера