Знайсці
17.06.2022 / 20:32РусŁacБел

Падзенне ВУП Беларусі паскорылася

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-маі яшчэ больш паскорыў падзенне. Гэта вынікае з інфармацыі Белстата.

Падзенне склала 3,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. ВУП за пяць месяцаў гэтага года склаў амаль 70,6 млрд рублёў у бягучых цэнах.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у маі склала 1,58 млрд рублёў, што на 7% менш, чым год таму.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў маі зменшылася на 11% у гадавым выражэнні і на 6,1% у параўнанні з красавіком 2022-га. Яна склала 12,98 млрд рублёў. Агулам за студзень-май прамвытворчасць скарацілася на 4,2% да 67,38 млрд рублёў.

У мінулым годзе ВУП павялічыўся на 2,3%, а на 2022 год быў запланаваны яго рост на 2,9% у адносінах да 2021-га. Гэта прадугледжана прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на гэты год. Аднак планы вярсталіся ў канцы мінулага года да пачатку вайны ў Украіне і наступнымі новымі санкцыямі супраць Мінска з боку заходніх краін.

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку скараціўся на 2,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Такім чынам падзенне паскорылася.

Сусветны банк раней у красавіку абнавіў прагноз па ВУП Беларусі. Паводле новай ацэнкі, у гэтым годзе ён ўпадзе на 6,5%. Экспарт паменшае на 14,2%, а імпарт — на 18,6%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930