Знайсці
18.06.2022 / 08:04РусŁacБел

На пяці беларускіх вадаёмах забаранілі купацца

Санэпідэмслужба з 10 па 16 чэрвеня правяла абследаванне 342 зон рэкрэацыі. З даследаваных 665 пробаў вады 21 проба не адпавядала нормам па мікрабіялагічных паказчыках і 21 проба — па санітарна-хімічных, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Па выніках лабараторнага кантролю купанне дзяцей і дарослых забаронена на пяці вадаёмах на шасці зонах рэкрэацыі:

  • зоны купання № 1 і 2 зоны адпачынку «Возера Юбілейнае» ў Гродне;
  • пляж Пячэрскага вадасховішча ў Магілёве;
  • пляж Грабянёўскага вадасховішча ў Магілёве;
  • вадаём вёскі Вільчыцы Магілёўскага раёна;
  • гарадское возера горада Клімавічы Магілёўскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930