Знайсці
18.06.2022 / 08:29РусŁacБел

Ва Украіне завяршылася пасяўная кампанія, засеялі 95% прагназаваных плошчаў

Украінскія аграрыі завяршылі пасяўную кампанію. Ім удалося засеяць 95% прагназаваных плошчаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання Украіны, піша hromadske.ua.

Прагназвааныя пасевы асноўных яравых культур на кантраляванай Украінай тэрыторыі складалі 14,1 мільёна гектараў. Гэта на 2,7 мільёна менш за паказчык 2021 года. У рэшце рэшт у гэтым годзе ўдалося засеяць 13,4 мільёна гектараў (95%).

Плошча пасеваў яравой пшаніцы і соі засталася на ўзроўні папярэдняга года. А вось плошча пасеваў сланечніка неістотна скарацілася.

Таксама адбылося скарачэнне пасеваў кукурузы: сёлета 4,6 мільёна гектараў супраць 5,5 мільёна — летась.

У маі міністр аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Мікола Сольскі казаў, што пасяўная кампанія ва Украіне адбываецца даволі актыўна, але на 20-30% павольней, чым звычайна. Складанасці былі звязаныя з лагістыкай і недахопам паліва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера