Знайсці
18.06.2022 / 20:23

Кадыраў запатрабаваў у краін АДКБ «пастарацца» для спынення вайны ва Украіне

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвінаваціў кіраўнікоў краін Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ) у адсутнасці салідарнай пазіцыі наконт вайны ва Украіне.

«Одэкабэшнікі, вы чаму маўчыце? Чаму не кажаце пра сваіх суседзяў? Чаму вы не стараецеся зрабіць так, каб вайна скончылася? Чаму ў вас няма пазіцыі супраць бандэраўцаў, нацыкаў і фашыстаў, якія забівалі нашых продкаў? Мы ж разам ваявалі супраць Бандэры. А цяпер, як ні ў чым не бывала, баючыся санкцый Амерыкі ці Еўропы, усе маўчыце», — сказаў Кадыраў у відэазвароце ў сваім тэлеграм-канале.

Кіраўнік Чачні заклікаў кіраўнікоў дзяржаў АДКБ аб’яднацца і «сказаць сваё слова», пакуль не позна.

«Калі ёсць дзяржава, калі ёсць саюзнік, ён мусіць вызначыцца і зрабіць свой крок. Калі паміж Арменіяй і Азербайджанам была вайна, ключавую ролю зграў Пуцін. Калі Казахстан пачаў губляць суверэнітэт, хто дапамог? Расія! А калі Расіі трэба, усе маўчыце — баіцеся санкцый», — дадаў Кадыраў.

Што такое АДКБ?

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падпісанага 15 мая 1992 года. У АДКБ уваходзяць Расія, Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Рэакцыя краін АДКБ на вайну ва Украіне

17 чэрвеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў у прысутнасці Пуціна назваў ДНР і ЛНР «квазідзяржаўнымі тэрыторыямі», дадаўшы, што Казахстан не прызнае незалежнасць самаабвешчаных рэспублік.

16 мая ў Маскве адбылася сустрэча кіраўнікоў краін-удзельніц АДКБ. У адкрытай частцы саміта пра вайну ва Украіне казалі толькі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Пасля сустрэчы ўдзельнікі выпусцілі заяву, у якой не згадвалася вайна ва Украіне.

У студзені 2022 года Беларусь, Расія, Таджыкістан і Арменія накіравалі сваіх вайскоўцаў для падаўлення пратэстаў у Казахстане.

Аднак пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўсе краіны АДКБ, акрамя Беларусі, дыстанцыяваліся ад Расіі і не падтрымалі яе падчас галасавання ў ААН. У той жа час тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для бамбардзіроўкі Украіны, а расійскія войскі з Беларусі спрабавалі захапіць Кіеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30