Знайсці
18.06.2022 / 20:51РусŁacБел

У Маскве памёр ветэран ВАВ, нібыта за паклёп на якога асудзілі Навальнага

У Маскве 18 чэрвеня памёр ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Арцёменка, пішуць «Известия». У лютым 2021 года па справе аб паклёпе на ветэрана асудзілі расійскага палітыка Аляксея Навальнага.

Іван Арцёменка

Арцёменку было 95 гадоў, ён памёр у сваёй маскоўскай кватэры.

Чаму судзілі Навальнага?

Крымінальную справу аб паклёпе завялі праз каментары Навальнага да відэа, на якім Арцёменка выступіў у падтрымку зменаў у расійскую канстытуцыю. Навальны назваў людзей на відэа «халуямі» і «людзьмі без сумлення». Паведамлялася, што Арцёменку стала кепска праз гэтыя каментары. Навальны звязваў завядзенне справы з палітычнай дзейнасцю.

Суд аштрафаваў Навальнага на больш чым 11 тысяч даляраў, хаця бок абвінавачвання патрабаваў 12,5 тысячы даляраў.

Пасля гэтага працэсу ў Расіі набыў моц закон, які ўзмацніў пакаранне за абразу ветэранаў. За падобнае парушэння можна пазбавіцца волі на пяць гадоў ці заплаціць штраф ад 52 да 87 тысяч даляраў.

Хто такі Арцёменка?

Іван Арцёменка паходзіць з Магілёўшчыны. Паводле ўспамінаў сваякоў, з 1942 года Арцёменка пачаў партызаніць, а з 1944-га ваяваў у складзе савецкага войска.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера