Знайсці
19.06.2022 / 08:34РусŁacБел

Генеральны сакратар NATO: Вайна ва Украіне можа зацягнуцца на гады

Ніхто не ведае, колькі будзе працягвацца ваенны канфлікт ва Украіне, але НАТА павінен быць гатовы аказваць Кіеву дапамогу ва ўмовах зацяжных баявых дзеянняў. Пра гэта заявіў генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнберг у інтэрв'ю Bild.

«Мы павінны падрыхтавацца да таго, што ён [канфлікт ва Украіне] можа заняць гады. Мы не павінны адмаўляцца ад падтрымкі Украіны, нягледзячы на тое, што выдаткі высокія — не толькі на ваенную дапамогу, але і з-за росту цэн на энерганосьбіты і прадукты харчавання», — сказаў ён.

Па словах Столтэнберга, далейшыя пастаўкі сучаснага ўзбраення Кіеву могуць павялічыць шанцы на тое, што Украіна зможа зноў вярнуць пад кантроль Данбас.

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што Лондан і заходнія саюзнікі павінны быць гатовыя да працяглага канфлікту ва Украіне. З яго слоў, яны павінны забяспечыць пастаўкі Кіеву зброі, боепрыпасаў і праводзіць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў хутчэй, чым расійскі бок.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера