Знайсці
19.06.2022 / 18:31

Памёр Генадзь Бурбуліс

Бурбуліс быў адной з ключавых фігур расійскага палітычнага жыцця ў часы ранняга Барыса Ельцына. У 1991 годзе ён быў дзяржсакратаром і першым віцэ-прэм'ерам РСФСР, удзельнічаў у падпісанні Белавежскіх пагадненняў.

Генадзь Бурбуліс уваходзіў у склад расійскай дэлегацыі падчас падпісання Белавежскіх пагадненняў і менавіта ён прыдумаў фармулёўку «СССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».

Бурбулісу было 76 гадоў. Ён памёр раптоўна, падчас паездкі ў Азербайджан на міжнародны форум.

Бурбуліс не падтрымліваў імперскай палітыкі цяперашніх расійскіх уладаў. У верасні 2017 года ў інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу «NewsOne» ён назваў палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны «трагедыяй, парушэннем базавых нормаў і расійскага заканадаўства, і міжнароднага» і заявіў, што Крым павінен вярнуцца ў склад Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31