Знайсці
19.06.2022 / 18:52РусŁacБел

Літоўская кампанія Belintertrans Baltic, якая належыць беларускай дзяржаве, трапіла пад санкцыі

Клайпедская транспартна-экспедытарская кампанія Belintertrans Baltic трапіла ў спіс літоўскіх кампаній, якія знаходзяцца пад санкцыямі Захаду супраць Расіі і яе алігархаў. 100% акцый гэтай літоўскай кампаніі належаць Беларускай дзяржаўнай кампаніі «Беларускі чыгуначны транспартна-лагістычны цэнтр»(«Белінтэртранс»).

Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў (СРФЗ) Літвы паведамляе, што сродкі Belintertrans Baltic замарожаныя з-за сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам транспарту і камунікацый Беларусі Аляксеем Аўраменкам.

Паводле звестак Рэестравага цэнтра, абарот Belintertrans Baltic летась зменшыўся на 9,8% да 32,2 млн еўра. Страты кампаніі зменшыліся на 47% да 252,6 тыс. еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930