Знайсці
19.06.2022 / 19:47

Украіна больш не купляе паліва ў Беларусі, пастаўкі робяцца толькі з Еўрасаюза

Украіна больш не купляе паліва ў Беларусі, усе пастаўкі робяцца выключна краінамі ЕС, паведаміў у інтэрв'ю Financial Times міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў.

Фота ілюстрацыйнае

Праз вайну, па словах міністра, Украіна вымушаная купляць паліва «усюды, дзе можна дастаць», у тым ліку ў Бельгіі і Нідэрландах.

Украіна была адным з найбуйнейшых пакупнікоў беларускага паліва. Амаль толькі на яе працаваў завод у Мазыры, актыўна працавалі там і беларускія бізнэсоўцы, у тым ліку Мікалай Варабей. 

Для Украіны Беларусь была галоўным пастаўшчыком паліва, у той час, як праз межы з краінамі Еўрасаюза — Польшчай, Румыніяй, Венгрыяй, Славакіяй — пастаўлялася толькі 5%. Цяпер гэтая доля вырасла да 100%, а ва Украіну штодня заязджаюць да 230 бензавозаў. Дастаўляць паліва праз Чорнае мора з Румыніі і Азербайджана, як гэта рабілася раней, цяпер магчымасці няма.

Дадаткова сітуацыю з палівам ускладняе знішчэнне ў выніку авіяўдару адзінага ва Украіне буйнога нафтаперапрацоўчага завода ў Краменчугу, на які прыпадала каля 40% паставак бензіну і дызельнага паліва.

Паводле слоў Кубракова, сітуацыя з палівам ва Украіне стабілізуецца да восені. Да таго часу Кіеў падпіша больш доўгатэрміновыя кантракты з замежнымі пастаўшчыкамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30