Знайсці
19.06.2022 / 20:36РусŁacБел

«Пакуль уключаныя расійскія тэлеканалы, дыялог немагчымы»

Новы фільм расійскага журналіста і рэпарцёра Андрэя Лашака «Разрыў сувязі» — гэта кінафіксацыя таго, як распачатая вайна ва Украіне раскалола расійскія семʼі. Фільм выйшаў сёння на ютуб-канале «Настоящего времени».

Гэта гісторыя пра тое, як блізкія людзі перасталі размаўляць і чуць адзін аднаго, а ваяўнічая рыторыка з расійскага тэбачання перакінулася на асабістыя адносіны ўнутры сем'яў. 

На працягу двух месяцаў аўтар даследаваў дынаміку адносін у сямі сем'ях, якія жывуць у Расіі і за яе межамі. Аўтар фільма выступіў медыятарам у гэтым дыялогу паміж бацькамі і дзецьмі, мужамі і жонкамі, братамі і сёстрамі, і паказаў, як некаторыя з іх працягваюць без сумневу давяраць тэлевізару, а не сваім блізкім.

«Разрыў сувязі» — гэта бязлітасны дыягназ часткі грамадства, якое развучылася крытычна ўспрымаць інфармацыю, а таксама сумны доказ таго, што пакуль уключаны тэлевізар з расійскімі каналамі, дыялог паміж членамі сям'і наладзіць немагчыма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930