Знайсці
19.06.2022 / 21:50

Памёр пісьменнік і выкладчык Яраслаў Клімуць

Памёр пісьменнік, выкладчык, шматгадовы старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Яраслаў Клімуць. Яму быў 81 год, і ягоныя ўзроставыя хваробы ўзмацніла захворванне на кавід.

Пра смерць Яраслава Клімуця паведаміў у Фэйсбуку магілёўскі навуковец і грамадскі актывіст Аляксандр Агееў. Паводле яго, у асобе Клімуця «Магілёўшчына згубіла адданага беларускай справе патрыёта, шляхетнага і высакароднага чалавека, абаронцу і абуджальніка беларусаў».

Яраслаў Клімуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1940 года ў мястэчку Вострава Ваўкавыскага раёна. У 1959-1962 гадах служыў у войску, а затым вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1975 годзе пачаў працаваць у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1986 па 2000 год быў дэканам філалагічнага факультэта.

Акрамя таго, Яраслаў Іванавіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Магілёва і ўсёй краіны. З 1996 года быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы і шматгадовым кіраўніком абласной суполкі арганізацыі. Аляксандр Агееў называе яго «знакавай постаццю Магілёўшчыны 1990-2010-х гадоў».

Дзякуючы намаганням Клімуця былі ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі ў гонар атрымання магдэбургскага права ў Бялынічах, Чэрыкаве, Чавусах. І любы магілёвец, які звяртаўся да Яраслава Іванавіча з беларускімі справамі, мог разлічваць на яго падтрымку.

Развітанне з Яраславам Іванавічам Клімуцем адбудзецца ў панядзелак, 20 чэрвеня, з 11.00 да 13.00 у рытуальнай зале па вуліцы Чалюскінцаў, 62 у Магілёве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31