Знайсці
19.06.2022 / 23:33РусŁacБел

У Гомелі чалавек загінуў, спрабуючы спусціцца з чацвёртага паверха па прасцінах

У Гомелі мужчына спрабаваў спусціцца з 4-га паверха экзатычным спосабам — праз акно па звязаных прасцінах. Усё скончылася для яго трагічна, паведамляе паблік «ЧП-Гомель».

Надзвычайнае здарэнне адбылося каля дзвюх гадзін дня на вуліцы Чапаева. Пакуль гамяльчук спускаўся, тканіна адной з прасцін разарвалася, і ён зваліўся ўніз проста на асфальт.

Пацярпелага шпіталізавалі з рознымі траўмамі, пазней стала вядома, што ён памёр. Што чалавека прымусіла выходзіць на вуліцу такім спосабам, пакуль невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930