Знайсці
20.06.2022 / 07:38РусŁacБел

Паміж Расіяй і Казахстанам гандлёвая вайна: РФ абмежавала пастаўкі казахстанскай нафты, Казахстан заблакаваў расійскі вугаль

Паміж Расіяй і Казахстанам разгортваецца сапраўдная гандлёвая вайна. У нядзелю спачатку Расія абмежавала пастаўкі нафты з Казахстана праз порт у Наварасійску, а пасля Казахстан прыпыніў транзіт расійскага вугалю.

Фота ілюстрацыйнае

Спачатку Расія абмежавала пастаўкі нафты з Казахстана праз порт у Наварасійску. Гэта асноўны маршрут для транспартавання казахстанскай нафты ў Еўропу. Афіцыйнай прычынай абмежаванай адгрузкі сталі нібыта знойдзеныя тарпеды і міны часоў Другой сусветнай вайны ў акваторыі побач з тэрміналам, дзе заканчваецца нафтаправод з Казахстана. Работы па размініраванні, якія могуць працягнуцца да канца месяца, прызначаныя на 20 чэрвеня.

Пасля гэтага стала вядома, што Казахстан прыпыніў транзіт расійскага вугалю. Так, улады Казахстана заблакавалі на сваёй тэрыторыі 1700 вагонаў, гружаныя вугалем.

Адзначаецца, што Казахстан адмовіў Расіі ў транзіце вугалю пасля ўвядзення вугальнага эмбарга Еўрасаюза. Рашэнне ЕС павінна ўступіць у сілу са жніўня гэтага года, але суседзі Расіі вырашылі ўвесці забарону загадзя.

Усё гэта адбываецца на фоне шэрагу рэзкіх заяў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева ў рамках эканамічнага форуму у Санкт-Пецярбургу. 17 чэрвеня падчас сесіі з Уладзімірам Пуціным Такаеў публічна заявіў са сцэны форуму пра недапушчальнасць прызнання яго краінай «ДНР/ЛНР».

Таксама Такаеў адмовіўся ад расійскага ордэна Аляксандра Неўскага, якім яго планавалі ўзнагародзіць на тым жа форуме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера