Знайсці
20.06.2022 / 08:44РусŁacБел

Украінскі журналіст патлумачыў, навошта Расія абстрэльвае Данецк

Расія ўзмацніла абстрэлы акупаванага Данецка для стварэння там гуманітарнага крызісу. Пасля яна абвінаваціць у ім Захад, які пастаўляе Украіне сучасную зброю.

Такое меркаванне выказаў журналіст Сяргей Гармаш у эфіры Радыё НВ.

На думку Гармаша, вораг мае намеру сцвярджаць, што нібыта гэтым заходняй зброяй забіваюць мірных жыхароў Данецка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Украіна не зацікаўленая ў абстрэлах грамадзянскіх аб'ектаў часова акупаванага горада. бо усе роўна потым горад трэба будзе адбудоўваць.

Расійская тактыка, па словах Гармаша, заключаецца ў тым, каб пакінуць пасля сябе выпаленую зямлю. Украіна ж, дадаў ён, цэліць выключна ў ваенныя аб'екты.

«Калі адсочваць публікацыі ў расійскіх СМІ, то становіцца зразумелым, для чаго яны самі абстрэльваюць Данецк. Яны цяпер робяць упор не на тым, што Данецк абстрэльваецца. <…> Цяпер яны робяць упор на тое, што Данецк і яго мірныя жыхары гінуць ад заходняй зброі. Гэта зразумела, для чаго робіцца — каб абвінаваціць Захад у смерцях цывільных і такім чынам выклікаць пэўны грамадскі фон у заходніх краінах, і спыніць пастаўкі нам зброі», — патлумачыў Гармаш.

Як паведамлялася, апошнія тыдні пад расійскія абстрэлы трапляюць многія раёны Данецка, у тым ліку цэнтр горада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930