Знайсці
20.06.2022 / 09:02РусŁacБел

У Мінску дактары правялі ўнікальную аперацыю ненароджанай дзяўчынцы

Першую ў Беларусі ўнутрыўлонную аперацыю дзіцяці з генетычнай паталогіяй пазваночніка правялі сумесна доктар-нейрахірург, загадчык нейрахірургічнага аддзялення РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Міхаіл Талабаеў і спецыялісты РНПЦ «Маці і дзіця». Цяпер маленькай Ганначцы ўжо чатыры месяцы. Аб незвычайным выпадку распавёў тэлеканал СТБ.

У сям'і Марыны і Мікалая Ганначка — першае і доўгачаканае дзіця.

У сярэдзіне цяжарнасці высветлілася, што ў малой генетычная паталогія хрыбетніка. Марыне сказалі, што дзіця альбо будзе інвалідам, альбо не народзіцца зусім. Ім прапанавалі перапыніць цяжарнасць, але яны адмовіліся. Крыху пазней бацькам распавялі, што дзіцяці можна зрабіць ўнутрыўлонную аперацыю. І папярэдзілі, што раней у Беларусі падобных яшчэ не рабілі.

І 15 снежня 2021 года ў нашай краіне правялі такую першую карэкцыю прыроджанай заганы развіцця цэнтральнай нервовай сістэмы.

— Падчас аперацыі мы забяспечвалі з дапамогай спецыяльнага абсталявання пастаяннае ўвядзенне падагрэтых раствораў, якія практычна адпавядаюць каляплодным водам. Дзякуючы гэтаму дзіця знаходзілася ва ўлонні маткі — у камфортных умовах, — распавёў загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ «Маці і дзіця» Аляксандр Багамолаў.

Аня нарадзілася на 33-м тыдні і яшчэ два месяцы правяла разам з маці ў бальнічных палатах. Праапераванае месца на спінцы дзіцяці дактары часова закрылі штучнай скурай, каб калі дзяўчынка адужэе, правесці яшчэ адну аперацыю. Тое, што адбылося далей, здзівіла нават дактароў — рана зацягнулася самастойна, а штучны матэрыял адпаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930