Знайсці
20.06.2022 / 09:10РусŁacБел

На кіраўніцу гродзенскага хоспіса завялі чарговую «крыміналку»

Вольгу Вялічка абвінавачваюць у арганізацыі дзейнасці ліквідаванага грамадскага аб’яднання (арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса). 

Пракуратура сцвярджае, што нібыта з верасня 2021 па красавік 2022 года, ужо пасля ліквідацыі хоспіса, па рахунку арганізацыі былі праведзеныя каля 50 аперацый.

Прэтэнзіі да кіраўніцы гродзенскага хоспіса ў сілавікоў з’явіліся яшчэ ў 2020 годзе. Вольгу Вялічка абвінавачвалі ў злоўжыванні спонсарскай дапамогай, таксама былая ўдзельніца ініцыятыўнай групы Бабарыкі і незалежная назіральніца адсядзела суткі ў ізалятары нібыта за ўдзел у мітынгу і атрымала штраф.

Сама Вольга знаходзіцца за межамі краіны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера