Знайсці
20.06.2022 / 09:20РусŁacБел

Украінскія войскі нанеслі ўдары ў Чорным моры

У гэты раз ўдары былі нанесеныя не па востраве Змяіны, а па буравых платформах у Чорным моры.

Сёння ў 4 гадзіны раніцы УСУ пачалі агнявую атаку: па абʼектах УС РФ працуе тактычная авіяцыя і артылерыя.

Украінскія СМІ паведамляюць, што жыхары Адэскай вобласці чулі не менш за 35 выбухаў у баку Змяінага.

З-за геаграфічнага становішча гэты востраў з'яўляецца стратэгічна важным для кантролю марской прасторы.

Востраў быў значна ўзмоцнены расіянамі зенітна-ракетнымі комплексамі і рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню.

Пазней выявілася, што ўдары былі нанесеныя не па Змяіным, а па буравых платформах у Чорным моры, якія Расія выкарыстоўвала для разведкі. Платформы «Чарнаморскнафтагаза» былі захопленыя Расіяй разам з Крымам у 2014 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930