Знайсці
20.06.2022 / 09:32РусŁacБел

КДБ прызнаў ютуб-канал Вадзіма Пракопʼева і яго тэлеграм-канал «Радыё Гаага» экстрэмісцкім фармаваннем

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем ютуб-канал «Вадзім Пракоп'еў» і тэлеграм-канал «Радыё Гаага». Інфармацыя пра гэта зʼявілася ў абноўленым спісе тых, хто мае дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, звярнула ўвагу «Медыязона».

 Усяго на ютуб-канал палітыка падпісаныя каля 95 тысяч чалавек, а ў тэлеграм-канала «Радыё Гаага» каля 2,3 тысячы падпісчыкаў.

8 лютага ютуб— і тэлеграм-канал Пракопʼева ўжо прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

На пачатку сакавіка Вадзім Пракоп'еў у сваім тэлеграм-канале «Радыё Гаага» абʼявіў аб наборы трохсот беларусаў у добраахвотніцкі батальён для вайны на баку Украіны і ўказаў спецыяльны бот для сувязі.

Створаны ім полк «Пагоня» уваходзіць у склад Інтэрнацыянальнага легіёна.

Першая група байцоў беларускага палка «Пагоня» падпісала кантракты з Сіламі спецыяльных аперацый Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера