Знайсці
20.06.2022 / 11:27РусŁacБел

Расійскі дэпутат пагражае рашыць праблему калінінградскага транзіту праз Літву «любымі абранымі намі спосабамі»

Калі Еўрасаюз не выправіць сітуацыю з транспартнай блакадай Калінінграда, ён сам жа дэзавуюе для РФ дакументы аб членстве Літвы ў ЕС, у гэтым выпадку ў Масквы будуць «развязаныя рукі» для вырашэння праблемы любымі абранымі намі спосабамі.

Пра гэта заявіў кіраўнік камісіі Савета Федэрацыі па абароне дзяржаўнага суверэнітэту Расіі Андрэй Клімаў.

«Еўрасаюз, калі ён неадкладна не выправіць нахабную выхадку Вільні, сам жа дэзавуюе для нас легітымнасць усіх дакументаў аб членстве Літвы ў ЕС і развяжа рукі для развязання створанай Літвой праблемы калінінградскага транзіту любымі абранымі намі спосабамі», — напісаў палітык у сваім Telegram-канале.

Ён адзначыў, што да 20-годдзя «сумеснай заявы аб транзіце паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй РФ» паміж Расіяй і Еўрасаюзам Літва вырашыла ў аднабаковым парадку спыніць амаль палову грузаў, якія ідуць па чыгунцы праз яе ў калінінградскім кірунку.

«Тым самым Вільня «выбіла крэсла», на якім сам сядзела ўсе гэтыя гады ў якасці краіны — сябра ЕС», — напісаў сенатар.

Нагадаем, што ў пятніцу стала вядома, што Літва закрывае транзіт тых расійскіх тавараў, якія падпалі пад санкцыі Еўрасаюза, у Калінінградскую вобласць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930