Знайсці
20.06.2022 / 11:30РусŁacБел

Бустар праз шэсць месяцаў: абноўлены загад аб вакцынацыі ад кавіду

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла загад аб вакцынацыі супраць кавіду. Уступіў у сілу загад ведамства №704 ад 14 чэрвеня, паведамляе міністэрства ў сваім тэлеграм-канале

Як паведаміла прэс-служба міністэрства, цяпер вакцынацыя ўключае:

асноўны (першасны) курс,

бустарныя дозы вакцыны праз 6 і больш месяцаў пасля першаснага курсу або бустарнай вакцынацыі.

Нацыянальная тактыка прадугледжвае ўвядзенне да трох бустарных доз з інтэрвалам не менш за шэсць месяцаў.

У загадзе ўдакладнены парадак правядзення прышчэпак, у тым ліку пасля перанесенага кавіду.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера