Знайсці
20.06.2022 / 11:38РусŁacБел

Казахстан абверг затрымку расійскіх вагонаў з вугалем

Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана абвяргае паведамленні аб блакаванні 1700 чыгуначных вагонаў з расійскім вугалем. 

«Камітэт транспарту Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан афіцыйна заяўляе: гэтыя паведамленні з'яўляюцца фэйкавым укідам. У рэчаіснасці на тэрыторыі Казахстана няма 1700 вагонаў з расійскім вугалем. На шляхах РЧ таксама няма вагонаў з вугалем, якія стаяць у напрамку Казахстана або з РК» — праінфармавала прэс-служба казахстанскага Міністэрства.

Паводле яе інфармацыі, узаемадзеянне з расійскай чыгункай ідзе ў штатным рэжыме, ніякіх затрымак па экспарце і імпарце няма. У міністэрстве лічаць, што гэтыя паведамленні накіраваныя на дыскрэдытацыю «добрасуседскіх партнёрскіх адносін паміж дзвюма краінамі».

Раней з'явіліся паведамленні пра тое, што Расія абмежавала транзіт казахстанскай нафты, у адказ Казахстан, нібыта, прыпыніў транзіт расійскага вугалю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера