Знайсці
20.06.2022 / 12:27

Беларусы стаяць па 20 гадзін у чарзе, каб выехаць на аўто ў Польшчу

Калі на мяжы ў бок Літвы назіраюцца праблемы з выездам у бок ЕC, то ў польскім кірунку сітуацыя з чаканнем не лепшая. Пра гэта паведамляюць кіроўцы, якія працягваюць стаяць у чэргах на прапускным пункце «Варшаўскі мост». Па іх словах, час чакання ўжо набліжаецца да цэлых сутак. А паскарэння працэсу як не было, так і няма, паведамляе Onliner.by.

«Па платнай чарзе ўчора былі да 20:21, запуск быў у 00:00, — пішуць з чаргі. — Вельмі шмат машын нават на платным кірунку стаяла».

Вось яшчэ адно падобнае паведамленне: «У 05:30 па «платцы» і толькі каля ўезду да шлагбаўма. У палякаў толькі два каналы працуюць».

Журналісты патэлефанавалі Паўлу — аднаму тых, хто захрас у чарзе.

«Прыехалі на «Варшаўку» учора недзе каля 14:40, — распавёў мужчына. — Спецыяльна прыбылі крыху загадзя, таму што ў Польшчы былі вялікія выхадныя. Электронная чарга ўся была раскупленая. Стаялі аж да 01:30 ночы, толькі каб заехаць на рэгістрацыю. Платная чарга стаяла з учорашніх 16 да 10 раніцы сёння. Людзі хадзілі да памежнікаў, пыталіся, у чым справа. Сцвярджалі, што зламалася сістэма з нашага боку. Потым нібыта запрацавала, але ўсё роўна ехала 2-3 машыны за гадзіну».

Чарга на рэгістрацыю. Злева — бясплатнікі, справа — платнікі.

«Ну а пасля рэгістрацыі, якую мы прайшлі ў 01:30 ночы, праехала 15-20 машын, — дапоўніў суразмоўца. — Гэта значыць, за гадзіну запускаюць 5-6 аўтамабіляў. У платнай чарзе падобная сітуацыя. Усе забіта бітком. У чатах пішуць розныя версіі: то палякі вінаватыя, то беларусы. Але факт у тым, што перасячэнне мяжы можа заняць цэлыя суткі».

Пасля рэгістрацыі. Бясплатная чарга

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31