Знайсці
20.06.2022 / 13:26РусŁacБел

Украінскі суд забараніў партыю «Апазіцыйная платформа — за жыццё»

Пра тое, што 8-ы апеляцыйны адміністрацыйны суд Украіны забараніў партыю «Апазіцыйная платформа — за жыццё», паведаміў украінскі Мінюст.

Таксама ў заяве ведамства адзначаецца, што ўся маёмасць, сродкі і іншыя актывы гэтай партыі суд пастанавіў перадаць ва ўласнасць дзяржавы.

«Апазіцыйная платформа — за жыццё» — прарасійская палітычная сіла, якая выступала за аднаўленне сувязяў з Расіяй, прамыя перамовы Кіева з Данецкам і Луганскам, адмену законаў аб дэкамунізацыі, мове, адукацыі, люстрацыі.

З 2018 года адным з лідараў партыі з'яўляецца Віктар Медзвядчук — блізкі сябар прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і прарасійскі палітык, якога Украіна абвінавачвае цяпер у дзяржаўнай здрадзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера