Знайсці
20.06.2022 / 15:05

Мігрантаў на беларуска-польскай мяжы было ў разы менш, чым некаторыя меркавалі, — Gazeta Wyborcza

Памежная служба Польшчы паведаміла, што летась больш за 39 тысяч грамадзян трэціх краін спрабавалі незаконна перасекчы мяжу рэспублікі з Беларуссю. Але гэта колькасць спроб, а не колькасць нелегальных мігрантаў, піша Gazeta Wyborcza.

Фота: ТАСС

Паводле выдання, на якое спасылаецца «Радыё Свабода», памежная служба ў сваіх паведамленнях значна перабольшвае маштабы міграцыі на мяжы з Беларуссю.

Гіганцкая розніца ў даных

У студзені на сайце Памежнай службы з'явілася паведамленне, паводле якога летась польска-беларускую мяжу спрабавалі перасекчы 39697 грамадзян трэціх краін. У той жа час Frontex — агенцтва ЕС па знешніх межах супольнасці і саюзнікаў — сцвярджае, што за ўвесь 2021 год толькі 8099 грамадзян трэціх краін перасеклі ўсе ўсходнія межы ЕС, за выключэннем памежных пераходаў. Гэта ў пяць разоў менш.

Усходняя сухапутная мяжа ЕС, пра якую кажа ў сваіх даных Frontex, гэта лінія ў 6000 кіламетраў, якая злучае межы Нарвегіі (не ў ЭС, але супрацоўнічае з Frontex), Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Венгрыі і Румыніі з Расіяй, Беларуссю, Украінай і Малдовай. Польска-беларуская мяжа — гэта толькі невялікая яе частка.

Журналіст газеты Яраслаў Копэць папрасіў абедзве ўстановы патлумачыць гэтую неадпаведнасць. «І выявілася, што справа ў іншым — у чымсьці, што можа быць альбо памылкай, альбо проста хлуснёй», — піша журналіст.

Як лічыць Памежная служба

Выданне спытала ў Frontex, адкуль узялася неадпаведнасць. Справа ў тым, што гэтая ўстанова атрымлівае даныя ўстаноў у асобных дзяржавах-чальцах, таму яны не могуць адрознівацца ад нацыянальных даных. Там адказалі, што памежная служба ўказала не колькасць людзей, а колькасць спробаў перасячэння мяжы. Для далейшых тлумачэнняў прэс-сакратар Frontex накіраваў польскую газету ў Памежную службу.

Пасля перапіскі з в.а. прэс-сакратаркі Памежнай службы Польшчы Ганнай Міхальскай сітуацыя праяснілася.

Называючы лічбу ў 39697 чалавек, ПС не мела на ўвазе колькасць канкрэтных асобаў (хоць у паведамленнях яны пісалі, што гэта менавіта колькасць грамадзян). Гэта была колькасць спробаў перасячэння мяжы па-за памежнымі пераходамі.

Што маецца на ўвазе пад гэтым тэрмінам? Паводле тлумачэнняў памежнікаў, у гэтую лічбу ўваходзяць нават такія выпадкі, калі нехта проста стаяў на беларускім баку мяжы і быў папярэджаны польскімі памежнікамі, што яго не ўпусцяць. Нават калі такі мігрант сыходзіў ад мяжы, не спрабуючы яе перайсці, ён усё роўна залічваўся ў статыстыку.

Як патлумачыла прэс-сакратарка Памежнай службы, часам такія групы былі даволі шматлікія. Па меры таго як удзельнікі такіх груп разыходзіліся і спрабавалі перасекчы мяжу меншымі групамі, іх зноў падлічвалі. Калі іх прымусова адпраўлялі на мяжу пасля пераходу, часам па некалькі разоў, яны зноў рэгістраваліся.

Прадстаўніца Памежнай службы паведаміла, што «качавыя групы», такія, як каля пераходу ў Кузніцы, і людзі, якія спрабавалі прарвацца праз мяжу, не ўлічваліся.

Дык колькі было мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

Gazeta Wyborcza пацікавілася ў памежнікаў пра грамадзянства людзей, якіх затрымалі ў 2021 годзе.

«У 2021 годзе пасля перасячэння зялёнай мяжы з Беларуссю супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 2744 мігрантаў, у асноўным з Ірака (1557), Афганістана (447), Сірыі (269), Расіі (69), Самалі (68), Ірана (55), Турцыі (54) і Таджыкістана (51) і іншага грамадзянства (адзінкавыя выпадкі)».

З гэтых даных выданне робіць выснову, што ўсіх мігрантаў было не менш за 2744 чалавекі (менавіта столькі чалавек затрымалі супрацоўнікі памежнай службы).

Максімум — 8099 (менавіта такую лічбу паведамляе Frontex), але гэтая лічба тычыцца ўсёй усходняй мяжы ЕС і партнёраў).

«Ёсць, вядома, верагоднасць, што гэтых людзей было больш. Афіцэры маглі заўважыць не ўсіх. Аднак колькасць спробаў незаконных парушэнняў, прыведзеная на сайце Памежнай службы як колькасць грамадзян, не адпавядае рэчаіснасці», — падсумоўвае Gazeta Wyborcza.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31