Знайсці
20.06.2022 / 16:30РусŁacБел

Папулізм у дзеянні: Лукашэнка дазволіў украінцам збіраць ягады на Альманскіх балотах, хоць яго пра гэта не прасілі

Украінцам, якія жывуць у Сарненскім раёне Ровенскай вобласці, дазволяць наведваць заказнік «Альманскія балоты» на беларускай тэрыторыі для збору дзікарослых ягад. Адмыслова падкрэсліваецца, што рашэнне прынятае Лукашэнкам «нягледзячы на адсутнасць падобнага запыту з украінскага боку», улічваючы «прамую залежнасць узроўню жыцця многіх жыхароў прыгранічных рэгіёнаў суседняй краіны ад нарыхтоўкі і далейшай рэалізацыі дзікарослых ягад, сабраных на беларускай тэрыторыі», паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Альманскія балоты. Фота: vetliva.ru

З 1 ліпеня ўкраінцы змогуць перасякаць украінска-беларускую мяжу пешшу або на роварах у месцах спрошчанага пропуску «Мутвіца», «Хінічаў», «Селішча». Яны будуць працаваць з 1 ліпеня да 10 жніўня з 6 да 22 гадзін і з 1 верасня да 15 лістапада з 7 да 20 гадзін. З улікам умоў надвор'я тэрміны могуць быць змененыя.

Для перасячэння мяжы грамадзяне Украіны павінны мець папяровы пашпарт (пластыкавая картка не падыходзіць), даведку з «сельскага выканкама» з фота і пячаткай, выдадзены Дзяржпагранкамітэтам пропуск, квітанцыю аб аплаце пошліны за наведванне заказніка (320 рублёў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930